Галоўная / Эканоміка / Будаўніцтва

Будаўніцтва

Будаўнічую галіну раёна прадстаўляе Лоеўскі ўчастак Рэчыцкага ДРБУ-114 КПРСУП «Гомельаблдарбуд».

Лоеўскі ўчастак Рэчыцкага ДРБУ-114 КПРСУП "Гомельаблдарбуд" утвораны ў 1966 годзе як ДЭУ-206 і пераўтвораны ў 1984 годзе ў ДРБУ-206, у чэрвені 2013 г. - у Лоеўскі ўчастак ДРБУ-114 г. Рэчыца.

ДРБУ-114 абслугоўвае аўтамабільныя дарогі мясцовага значэння на тэрыторыі Лоеўскага раёна працягласцю 314 км, 90 км вуліц населеных пунктаў. Абслугоўваюцца і рамантуюцца шэсць жалезабетонных мастоў, жалезабетонныя трубы для пропуску вады, аўтапавільёны, зоны адпачынку.

Прадпрыемства мае ліцэнзію на здабычу пяску будаўнічага з кар'ераў «Кірава».

Назва прадпрыемства

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка

Тэлефон

 

Лоеўскі ўчастак Рэчыцкага ДРБУ-114 КПРСУП «Гомельаблдарбуд»

 

Сцяпанчанка Андрэй Аляксандравiч

 

(+ 375 2347) 5 29 57