Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Загадчык аддзялення - Юдэнка Людміла Арцёмаўна,
тэл. 2-07-98
Аддзяленне першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ажыццяўляе выяўленне і ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльных паслугах, аказанне дапамогі грамадзянам, якія маюць вострую патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы.
Асноўнай задачай аддзялення з'яўляецца аказанне інфармацыйна-кансультатыўнай дапамогі насельніцтву па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, а таксама інфармаванне грамадзян аб паслугах, якія аказвае Цэнтр, вядзенне інфармацыйна-асветніцкай работы з насельніцтвам.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу, прагназавання і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва з'яўляюцца:
Выяўленне пражываючых у зоне абслугоўвання грамадзян (сямей), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Першасны прыём, выяўленне наяўных у грамадзян (сямей), патрэбнасці ў сацыяльных паслугах і накіраванне ў адпаведныя функцыянальныя аддзяленні Цэнтра.
Аказанне кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-пасрэдніцкіх і іншых сацыяльных паслуг згодна з Пералікам бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі (далей - Пералік), зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 г. № 1218 "Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг".
Праца са зваротамі грамадзян.
Стварэнне і актуалізацыя банкаў даных аб грамадзянах (сям'ях), якія пражываюць на тэрыторыі Лоеўскага раёна.
Абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча сацыяльна-уразлівых катэгорый грамадзян з мэтай выяўлення патрэбнасцей у сацыяльнай, сацыяльна-псіхалагічнай, сацыяльна-эканамічнай і іншай дапамозе.
Аналіз і прагназаванне рэальнай і перспектыўнай патрэбнасці насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі Лоеўскага раёна, у сацыяльных паслугах, складанне сацыяльна-дэмаграфічнага пашпарта раёна.
Узаемадзеянне з рознымі дзяржаўнымі, грамадскімі, рэлігійнымі арганізацыямі і ўстановамі па пытаннях аказання сацыяльных паслуг грамадзянам (сем'ям), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Прыём і падрыхтоўка дакументаў для разгляду на камісію ўпаўнаважаную прымаць рашэнні ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2012 г. нумар 41.
Прыём заяў на аказанне матэрыяльнай дапамогі, што аказваецца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, складанне актаў абследавання матэрыяльна-бытавога становішча заяўніка, інфармаванне заяўніка аб прынятым рашэнні.
Асвятленне ў мясцовых сродках масавай інфармацыі пытанняў аказання цэнтрам сацыяльных паслуг, пытанняў па праблемах сям'і, грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.
Распрацоўка, афармленне і распаўсюджванне памятак, буклетаў, бюлетэняў і іншых інфармацыйна-асветніцкіх матэрыялаў па пытаннях дзейнасці Цэнтра і відах дапамогі.
Складанне аналітычных матэрыялаў па пытаннях дзейнасці цэнтра.