У прыватнасці, размова ішла аб выпуску на "Гомсельмашы" імпартазамяшчальных складаных тэхнічных вузлоў для беларускіх і расійскіх вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі.
10 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці плануюць увесці 11 малочна-таварных ферм у 2023 годзе. Пытанні будаўніцтва абмеркавалі на нарадзе ў аблвыканкаме, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".
2 лістапада, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. У рэгіёнах павінны быць створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця людзей, і гэта ключавая задача органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Акцэнт на гэтым зрабіла ў гутарцы з журналістамі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 2 лістапада перад пасяджэннем Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі ў Петрыкаўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Асноўным курсам у рэгіёне прышчэплена больш за 983,3 тыс. чалавек, або 72,63 працэнта.
Сваю прадукцыю пакупнікам прапануюць арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання вобласці, сельскагаспадарчыя арганізацыі, прадпрыемствы харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, фермерскія гаспадаркі, рамеснікі і фізічныя асобы, якія вырасцілі ўраджай на асабістых падворках.