Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
23.11.2021

У Беларусі ўдасканалена заканадаўства аб абароне канстытуцыйнага ладу

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў указ нумар 450 "Аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прыняты ў мэтах далейшага і комплекснага ўдасканалення дзейнасці па абароне канстытуцыйнага ладу. Ва ўказе ўлічаны змяненні заканадаўства, якія адбыліся ў 2021 годзе, па пытаннях функцыянавання дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў і масавыя беспарадкі, а таксама практычны вопыт процідзеяння экстрэмісцкім праявам у 2020-2021 гадах.
Указам зацверджана палажэнне аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам, у якім вызначаны яе задачы, функцыі, склад і асобныя пытанні функцыянавання.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса