У YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Сяргей Краўцоў расказаў, якія прадукты перапрацоўкі збожжа Беларусь пастаўляе на экспарт.
"Упершыню за апошнія тры гады мы не прадаём збожжа. Прэзідэнт забараніў прадаваць яго і правільна зрабіў. Мы прадаём збожжа ў прадуктах. Усё звязана з экспартам. Мы спажываем толькі 30 працэнтаў хлебабулачных вырабаў, астатняе пастаўляем на экспарт - ад пячэння да хлеба. Калі гаварыць пра алкагольную галіну, то і тут мы спажываем не больш як 30 працэнтаў, а астатняе прадаём", - расказаў Сяргей Краўцоў.
Ён звярнуў увагу, што 1 кг збожжа каштуе ў сярэднім 30 капеек. "Некаторыя віды прадукцыі, такія як амінакіслоты, з 1 кг збожжа выходзяць на $300. Настолькі глыбока яго можа перапрацаваць наша прамысловасць. Той жа Кітай з'яўляецца першым у свеце па імпарце збожжа, але і першым у свеце па экспарце прадуктаў яго перапрацоўкі", - рэзюмаваў Сяргей Краўцоў.-0-
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.