У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел больш за 60 хлопчыкаў і дзяўчынак. У музеі, прысвечаным дзецям – ахвярам вайны, для іх правялі інтэрактыўны ўрок памяці «Лёсы дзяцей вайны», арганізавалі творчую майстэрню па вырабе сувеніраў «Сімвалы Вялікай Перамогі», а пасля экскурсію ў музей-сядзібу Козел-Паклеўскіх. Таксама пераможцы і прызёры патрыятычнай акцыі прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме.
– Музей у Чырвоным Беразе адкрыты ў снежні мінулага года. Тады ж прайшоў першы ўрок памяці, які даў старт абласной акцыі «Караблік надзеі». Сёння мы падводзім вынік гэтай акцыі, удзельнікамі якой сталі больш за 5000 дзяцей з усіх куткоў Гомельшчыны, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў. – Мы шануем вялікі подзвіг, памятаем ахвяр бязлітаснага генацыду. Мемарыял у Чырвоным Беразе ствараўся ў памяць загінуўшых і пацярпелых у гады вайны дзяцей. Няхай ніколі не пазнаюць дзеці Беларусі, што такое вайна. Няхай неба над намі будзе мірным!
За час правядзення акцыі навучэнцы Гомельшчыны спрабавалі свае сілы ў конкурсе артыкулаў у СМІ «Лёсы дзяцей Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.». Урыўкі з работ пераможцаў апублікавалі ў «Гомельскай праўдзе» № 50 за 3 мая і на партале gp.by.
Таксама прайшоў і конкурс чытальнікаў «Караблік надзеі». Лепшымі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі Ціхан Новікаў з Рэчыцкай раённай гімназіі імя В. Ф. Маргелава, Анастасія Старавойтава з СШ № 74 Гомеля, Ганна Коршак з Лоеўскай СШ імя А. В. Казлова, Марыя Макеева з Гомельскага педкаледжа імя Л. С. Выгоцкага, Аляксандра Байкочова і Міраслава Бажэнава з СШ № 5 Жлобіна, Вікторыя Серагава з Чачэрскай школы № 2.
У рамках акцыі правялі яшчэ адно спаборніцтва – абласны конкурс камп'ютарных распрацовак «TimeLime «Горад. Вуліца. Вайна – Мір. Развіццё. Краіна». І тут моладзь актыўна адгукнулася і паказала свае веды. Пераможцамі прызнаны Ксенія Ганчар з Мікуліцкай СШ Брагінскага раёна, Расціслаў Сідарэнка з камп'ютэрнага цэнтра дзяцей і моладзі Светлагорска, Ягор Пігулеўскі з мазырскай СШ № 9, Вадзім Надтока з Чкалаўскай базавай школы Гомельскага раёна, Уладзіслаў Рубцоў з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Калінкавічаў, а таксама Ксенія Козырава, Дзмітрый Курбатаў, Лізавета Каласкова і Неаніла Раманькова з Гомельскага машынабудаўнічага каледжа.
Да спіса