Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
Навіны рэгіёну
17.09.2025

У аблвыканкаме расказалі, што чакае ўдзельнікаў XIX Гомельскага эканамічнага форуму

18 і 19 верасня ў Гомелі пройдзе маштабнае мерапрыемства ў сферы эканомікі і развіцця вобласці. – На сённяшні дзень пацвердзілі ўдзел 16 дэлегацый з розных краін, у тым ліку прадстаўнікі бізнесу Рэспублікі Беларусь. Усяго каля 500 удзельнікаў па розных напрамках, – адзначыў старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Міхаіл Акунец. – У рамках эканамічнага форуму плануецца падпісанне шэрагу інвестыцыйных прапаноў, дакументаў аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Сёння мы пастаўляем нашу прадукцыю больш чым у 70 краін і гэты патэнцыял мы маем намер нарошчваць. Асноўнае мерапрыемства – пленарнае пасяджэнне на базе бізнес-цэнтра «Гомель-Ратон» – пройдзе 18 верасня. За круглым сталом сустрэнуцца бізнес-партнёры, у рамках сустрэчы плануецца прэзентацыя інвестыцыйнага патэнцыялу рэгіёна, падпісанне дакументаў аб супрацоўніцтве, абмен думкамі. У гэтым годзе форум прадставіць чатыры тэматычныя сесіі. Больш за сто ўдзельнікаў у абласным грамадска-культурным цэнтры абмяркуюць развіццё прамысловасці і лічбавізацыю. Там жа арганізуюць маштабную выставу з прэзентацыяй будаўнічага і сельскагаспадарчага патэнцыялу Гомельшчыны. Другая сесія, прысвечаная развіццю турызму, пройдзе на базе палацава-паркавага ансамбля. Тэму развіцця бізнесу плануюць раскрыць падчас трэцяй сесіі, на якую запрошаны прадстаўнікі банкаў. Яны раскажуць аб магчымых рэсурсах і метадах падтрымкі розных формаў бізнесу. На базе медыцынскага ўніверсітэта адбудзецца чацвёртая сесія, на якой рас-глядзяць стратэгію ўстойлівага развіцця вобласці да 2040 года. У гэтым годзе вельмі маштабна будзе прадстаўлена Кітайская Народная Рэспубліка. Гомельшчыну наведаюць прадстаўнікі трох дэлегацый з Паднябеснай. Падкрэслівалась, што сёння развіццю гандлёва-эканамічных і бізнес-адносін з гэтай краінай надаецца вялікая ўвага. Як і ў ранейшыя гады, сваіх прадстаўнікоў накіруе ў Гомель наш найбліжэйшы сусед – Расійская Федэрацыя. Чакаюцца дэлегацыі Алтайскага краю, Чэлябінскай і Ніжагародскай вобласці. Дарэчы, з Чэлябінскай вобласцю плануецца падпісанне дакумента ў сферы турызма, паколькі гэты кірунак ужо сумесна прапрацаваны і будзе развівацца далей. Арганізатары прапануюць удзельнікам індывідуальныя экскурсійныя праграмы з наведваннем прадпрыемстваў, якія маглі б стаць для іх патэнцыяльнымі партнёрамі. Правда Гомель Да спіса