Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
Навіны рэгіёну
15.08.2023

Тэмп уборачнай кампаніі і развіццё жывёлагадоўлі: Заяц абазначыў акцэнты для АПК Гомельскай вобласці

15 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц 15 жніўня працуе ў Гомельскай вобласці. У парадку дня - уборачная кампанія, пытанні ў жывёлагадоўлі, увод і будаўніцтва новых ферм і комплексаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеграм-канал "Гомельшчына афіцыйна".

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко на нарадзе абазначыў асноўныя паказчыкі ўборачнай кампаніі. Паводле даных на сёння, у рэгіёне ўбраны збожжавыя і зернебабовыя культуры на плошчы 200,5 тыс. га (або 76 працэнтаў), намалочана 401,7 тыс. т збожжа з сярэдняй ураджайнасцю 20,1 ц/га.

Віцэ-прэм'ер акцэнтаваў увагу на актуальных задачах. У прыватнасці, неабходна ў поўнай меры забяспечыць прадпрыемствы АПК тэхнікай для адвозкі зялёнай масы кукурузы. "Да гэтай работы павінны падключыцца прамысловыя, меліярацыйныя прадпрыемствы, лясгасы", - акцэнтаваў ён.

Старшыня аблвыканкама запэўніў: у гэтым напрамку ў рэгіёне ідзе сістэмная работа.

Леанід Заяц парэкамендаваў штогод уносіць гліфасатзмяшчальныя прэпараты на плошчы каля 200 тыс. га. Таксама ён абазначыў тэрміны завяршэння пасеву азімага рапсу - да 25 жніўня, азімых збожжавых культур - да 1 кастрычніка.

Таксама віцэ-прэм'ер наведаў аграпрадпрыемства "Сцяг Радзімы" ў Гомельскім раёне. Паводле ацэнкі Леаніда Зайца, яго вопыт варта ўзяць на ўзбраенне і іншым рэгіёнам. "Сцяг Радзімы" займае лідзіруючыя пазіцыі ў сферы малочнай жывёлагадоўлі. Вялікія перспектывы ў яго развіцці звязваюць з новым МТК на тысячу галоў. "Яго галоўная асаблівасць - сучасная даільная ўстаноўка "Карусель", распрацаваная ААТ "Гомельагракалект", якая дазваляе скараціць час даення адной каровы да 7 хвілін", - удакладняецца ў прэс-службе.

Таксама разам з губернатарам Іванам Крупко віцэ-прэм'ер пабываў на полі ААТ "Сцяг Радзімы", дзе ідзе ўборка кукурузы на сілас. Паводле слоў дырэктара аграпрадпрыемства Міхаіла Рубана, у гаспадарцы ўжо нарыхтавана 15 тыс. т сенажу, больш за 3 тыс. т сіласу і значныя аб'ёмы сена.

У маршруце рабочай паездкі віцэ-прэм'ера таксама пляцоўка, дзе ўзводзіцца сучасны племянны свінагадоўчы комплекс у ААТ "Уцеўскае" Добрушскага раёна. Леанід Заяц удакладніў, як ідзе будаўніцтва комплексу, якія эканамічныя перспектывы аб'екта. Будаўніцтва плануецца завяршыць у снежні. "Калі ў студзені паставіць жывёлу, да канца года будзе першая прадукцыя да рэалізацыі, - у час сустрэчы з віцэ-прэм'ерам адзначылі прадстаўнікі раёна. - На комплексе атрымаюць рабочыя месцы 46 чалавек. Добрыя перспектывы праглядаюцца і ў плане атрымання прыбытку", - падкрэслілі ў аблвыканкаме.-0-

Да спіса