Без фармалізму
У рэгіёне склалася досыць напружаная сітуацыя са злачынствамі супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх. З пачатку года здзейснена 212 такіх злачынстваў – плюс 80 да таго ж перыяду 2024-га. Па падазрэнні ў педафіліі за дзевяць месяцаў затрыманы 64 асобы, ад палавых замахаў пацярпелі 187 непаўналетніх.
Было падкрэслена, што практычна ўсе гэтыя справы раскрытыя (больш за 99%), аднак не можа не турбаваць сам рост такіх злачынстваў і той факт, што немалая іх частка адбываецца ў лічбавай прасторы: у сацсетках і мэсэнджарах, на сайтах зна-комств.
Было паказана на выпадкі нядбалых адносін службовых асоб у сферы адукацыі і органаў апекі на месцах. Да прыкладу, у Хойніцкім, Калінкавіцкім раёнах зарэгістраваныя палавыя злачынствы ў дамах сямейнага тыпу. Пры гэтым варта-дакладна вядома, што трывожныя сігналы з гэтых сем'яў паступалі, але адказныя меры не прымаліся.
Добра сябе зарэкамендавалі метады псіхалагічнай дыягностыкі і тэсціраванне дзяцей у школах. Часцей за ўсё менавіта дзякуючы гэтым тэстам і раскрываліся па-добныя злачынствы, а таксама правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў.
Як адзначыў Іван Крупко, вельмі важна пазбегнуць фармалізму, сыходу ад адказнасці шляхам разнастайных «адпісак» і банальнай абыякавасці да праблемы. Падобныя паводзіны спецыялістаў, уключаючы кіраўнікоў на высокіх пасадах, будзе трактавацца як бяздзейнасць. З усімі вынікаючымі наступствамі.
Нельга забываць аб пагружанасці нашых дзяцей у інтэрнэт. Часта такія злачынствы караняцца ў сеткі. Трэба больш актыўна кантраляваць гаджэты непаўналетніх. Найперш гэта абавязак бацькоў. Але падключацца павінны і педагогі, адказныя службы, СМІ. Тут важна шырокая інфармацыйная работа, у тым жа інтэрнэце. Дзецям і дарослым трэба данесці алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні трывожных сітуацый або нават падазрэнні, што яны могуць узнікнуць.
Вельмі падазронай прыкметай павінны стаць ўхіленне або адмовы бацькоў ад праходжання іх дзецьмі медаглядаў, напрыклад, гінекалагічных. Такім непаўналетнім усе суб'екты прафілактыкі абавязаны надаваць павышаную ўвагу.
Пастаўлена таксама задача забяспечыць усе школы і іншыя навучальныя ўстановы абласці псіхолагамі. Неабходна апярэдзіць недахоп такіх спецыялістаў і ў сельскай мясцовасці, падкрэсліў губернатар.
Да спіса