Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
Навіны рэгіёну
28.10.2025

Даюць цяпло і ваду: сістэма ЖКГ Гомельскай вобласці аб'ядноўвае амаль 16 тысяч работнікаў

 Вынікі працы і планы да канца года абмеркавалі на сумеснай калегіі галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама і ЖКГ Гомельскай вобласці.

Удзел у пасяджэнні прынялі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч. Асноўнае пытанне – вынікі работы галіны за дзевяць месяцаў бягучага года і планы на бліжэйшы час.

37 арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэгіёну аб'ядноўваюць 16 тысяч чалавек. За студзень-жнівень 2025 года выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла ў параўнанні да мінулага года, тэмп росту – больш за 113%. Выканана заданне па зніжэнні ўзроўню выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі.

– Тэма ЖКГ традыцыйна застаецца на першым месцы сярод зваротаў жыхароў воб-ласці. Ваша задача – закрыць пытанні насельніцтва па асноўных напрамках: падачы цяпла, вады, абслугоўванні жылфонду, вывазу смецця, а таксама за кошт расшы-рэння дадатковых паслуг.
Неабходна максімальна напружыцца, каб да канца года забяспечыць усе даведзеныя на ўзроўні рэспублікі паказчыкі, – адзначыў кіраўнік рэгіёна.

Яшчэ адно з пытанняў калегіі – кадравая палітыка. Губернатар нагадаў, што для спецыялістаў запатрабаваных прафесій, у тым ліку са сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у раёнах можа быць пабудавана арэнднае жыллё:

– Забяспечыць суіскальнікаў жыллём і годным заробкам – ключавая задача. Тады існуючыя вакансіі будуць зачыненыя. Ад гэтага, у першую чаргу, залежыць камфорт нашых грамадзян і своечасовае аказанне паслуг.

Абмеркавалі на пасяджэнні таксама працу з даўжнікамі, рамонт цепласетак і кацельняў. Практычна завершана запланаваная на гэты год замена сетак вода-забеспячэння і водаадвядзення.

Працягваецца забеспячэнне насельніцтва вадой пітной якасці. З запланаваных на год 25 станцый абезжалезвання 17 ужо ўведзены ў эксплуатацыю. Да канца 2025-га доступ да чыстай вады атрымае 101 населены пункт з агульнай колькасцю жыхароў больш за 20 тысяч чалавек.

Старшыня аблвыканкама паставіў адзіную задачу ўсёй галіны – умацоўваць эканоміку прадпрыемстваў.


Правда Гомель

Да спіса