20 лістапада ў форме педагагічнай гасцінай прайшло пасяджэнне Школы маладога спецыяліста, у якой прынялі ўдзел 15 педагогаў 1-га і 2-га года працы. У працы Школы маладога спецыяліста прынялі ўдзел Юкоўская Аксана Аркадзьеўна, начальнік аддзела адукацыі, Вольга Гунько, старшыня Лоеўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Алена Ганчарэнка, загадчык ДУ «Лоеўскі РУМК».
Вопытныя педагогі-настаўнікі прадэманстравалі для маладых калег майстар-класы па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе сучасных тэхналогій, нетрадыцыйных прыёмаў і метадаў работы з дзецьмі. Вольга Гунько асвятліла пытанні аплаты працы, харчавання супрацоўнікаў, атрымання арэнднага жылля, аздараўлення і льготнага крэдытавання.
У цёплай сяброўскай атмасферы ў форме канструктыўнага дыялогу педагогі асвятлілі свае дасягненні ў педагагічнай прафесіі, праблемныя пытанні.
У завяршэнне праграмы для педагогаў была арганізавана экскурсія ў Музей развіцця адукацыі.
Да спіса