Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
17.09.2025

Паважаныя жыхары Лоеўскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам - Днём народнага адзінства!

Гэтае свята нагадвае нам аб сіле згуртаванасці, аб вялікай гісторыі нашай краіны і аб тым, што толькі разам мы можам пераадолець любыя цяжкасці і пабудаваць годную будучыню.

Адзінства народа - гэта павага да традыцый, клопат аб блізкім, гатоўнасць працаваць дзеля агульнай справы.

Гэта наша агульная адказнасць за мір, стабільнасць і росквіт Беларусі.

Няхай гэты дзень напоўніць сэрцы гонарам за Радзіму, умацуе веру ў свае сілы і натхніць на добрыя справы.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых дасягненняў на карысць роднай зямлі!

Са святам, з Днём народнага адзiнства!

 

Старшыня Лоеўскага раённага

выканаўчага камітэта А.В.Таргонскі

 

Старшыня Лоеўскага раённага

Савета дэпутатаў І.М.Пастухова

Да спіса