Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
20.12.2019

На тэрыторыі гарадскога паселка Лоеў ратавальнікі правялі сумеснае тактыка-спецыяльнае вучэнне

Для больш аператыўнага рэагавання на пажары і надзвычайныя сітуацыі, а таксама паспяховай барацьбы з імі, Лоеўскія ратавальнікі рэгулярна адпрацоўваюць навыкі ў ходзе правядзення трэніровак і іншых навучальных мерапрыемстваў. Так, работнікі МНС правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні на тэрыторыі трансфарматарнай падстанцыі ТП-242/252 Лоеўскія электрычныя сеткі.

Аб'екты з масланапаўняльным абсталяваннем характарызуюцца падвышанай пажарнай небяспекай з-за вялікай колькасці гаручай вадкасці ва ўнутраным абсталяванні. Пры гэтым пажар суправаджаецца моцным задымленнем, што перашкаджае пранікненню да месца ўзгарання пажарных. Па сцэнары развіцця падзей, у выніку пашкоджанні ізаляцыі на кабельнай муфце, адбылося кароткае замыканне. На трансфарматары падстанцыі паўстала няспраўнасць з наступным узгараннем.

Пасля атрымання інфармацыі аб прынятых персаналам падстанцыі мерах і допуску на тушэнне, а таксама, калі былі заземлены тэхніка і пажарныя ствалы, ратавальннікі правялі ліквідацыю ўмоўнага пажару на трансфарматары. У сваю чаргу персанал падстанцыі забяспечыў бяспечную працу пажарных на энергааб'екце.

У ходзе вучэнняў былі адпрацаваны сумесныя дзеянні пажарна-выратавальных падраздзяленняў, адміністрацыі аб'ектаў і аварыйных службаў. Усяго было задзейнічана 36 чалавек і 6 адзінак тэхнікі.

 

 

Да спіса