Дарагія жанчыны, мілыя мамы і бабулі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з выдатным святам! Светлы вобраз маці заўсёды быў і застаецца ўвасабленнем душэўнай цеплыні, дабрыні, мудрасці і шчодрасці. У складаныя і адказныя моманты жыцця мы заўсёды звяртаемся да маці за парадай, падтрымкай і суцяшэннем. Невычэрпная сіла мацярынскай любові дапамагае перанесці любыя выпрабаванні. Быць маці ва ўсе часы лічылася ганаровым і адказным абавязкам. Нічым не вымераць увагу, цярпення, фізічную працу, якія Вы, дарагія мамы, ўкладваеце ў сваіх дзяцей, каб вывесці іх на шырокую дарогу жыцця.
Многія жанчыны раёна з'яўляюцца не толькі клапатлівымі жонкамі і маці, але і добрымі спецыялістамі ў самых розных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, дамагаюцца высокіх вынікаў у працы, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.
Асобныя словы падзякі-шматдзетным маці і жанчынам, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей, а таксама дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Ваша душэўная шчодрасць, спрадвечная дабрыня — прыклад і прадмет захаплення для ўсіх нас. У гэтае светлае свята жадаем усім жанчынам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены мірам і радасцю, сагрэты цяплом хатняга ачага, увагай дарагіх і блізкіх людзей.
Алег Таргонскі, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Ірына Пастухова, старшыня раённага Савета дэпутатаў.