Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
14.05.2025

Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна прайшоў на Лоеўшчыне

Дзяржаўны сцяг, герб і гімн - гэта не проста атрыбуты, гэта жывая сувязь паміж пакаленнямі, гэта ўвасабленне патрыятызму і гонару за родную Беларусь.

У дзень дзяржаўных сцяга, герба і гімна, на цэнтральнай плошчы г.п. Лоеў прайшоў урачысты сход, які аб'яднаў жыхароў раёна ў адзіным парыве. Кіраўніцтва, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і, вядома, моладзь, сабраліся разам, каб аддаць даніну павагі галоўным сімвалам нашай краіны. У адзіным страі прагучаў Дзяржаўны гімн, а над плошчай горда ўзвіўся Дзяржаўны сцяг, як сімвал адзінства, свабоды і росквіту Беларусі.

У гэты знакавы дзень свае шэрагі папоўніла грамадскае аб'яднанне»Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя".
Дзясяткі школьнікаў прынеслі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым, прытрымлівацца статуту і традыцыям БРПА.

Пад гімн піянераў Беларусі кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў павязалі хлапчукам і дзяўчынкам піянерскія гальштукі.

Па традыцыі была прынесена Клятва вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Гэта ганаровае права было прадастаўлена маладому пакаленню-навучэнцам 9 класа раённай гімназіі.
Святкаванне працягнулася лёгкаатлетычным забегам. У адзіным забегу пад сцягам краіны калона лоеўчан бегла па цэнтральнай вуліцы, выпраменьваючы пазітыў і энергію. Забег стаў яркім сімвалам любові да Радзімы, павагі да яе гісторыі і ўпэўненасці ў светлай будучыні.







Да спіса