Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ва Узброеных Сілах пачаліся планавыя заняткі па баявой гатоўнасці

3 снежня 2024

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Планавыя заняткі па баявой гатоўнасці пачаліся 3 снежня ва Узброеных Сілах, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны Беларусі.

У Мінабароны адзначылі, што ўсе мерапрыемствы з'яўляюцца часткай падрыхтоўкі Узброеных Сіл у 2024/25 навучальным годзе. Заняткі па баявой гатоўнасці праводзяцца пасля чарговага прызыву на ваенную службу і асваення новым папаўненнем праграмы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі.

Комплекс трэніровак пройдуць усе катэгорыі ваенных, падраздзяленні, воінскія часці і органы ваеннага кіравання.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/republic-by//va-uzbroenyx-silax-pachalisja-planavyja-zanjatki-pa-bajavoj-gatounastsi-24116
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.