Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Урад адобрыў сем праектаў міжнароднай тэхдапамогі

3 лістапада 2020

Урад адобрыў сем праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 кастрычніка 2020 года нумар 623 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Каардынацыю і кантроль за рэалізацыяй праекта "Стымуляванне патэнцыялу тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі для інклюзіўнага і ўстойлівага прамысловага развіцця ў Беларусі" забяспечыць Міністэрства эканомікі.

Мінжылкамгас будзе адказваць за ініцыятывы "Мадэрнізацыя камунальных паслуг у Беларусі - дапамога ў рэалізацыі праекта" і "Цэнтральная група па рэалізацыі праекта ЕБРР".

Міністэрства аховы здароўя зоймецца праектамі "Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця" і "Умацаванне афіцыйнай сістэмы кантролю бяспекі харчовай прадукцыі і садзейнічанне доступу да рынку прадуктаў харчавання".

Праект тэхдапамогі "Распрацоўка тэхналогіі і інструментаў для аналізу нанаструктур у рэжыме рэальнага часу" будзе каардынаваць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя забяспечыць кантроль за рэалізацыяй праекта "Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі - 2-я фаза".-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/republic-by//urad-adobryu-sem-praektau-mizhnarodnaj-texdapamogi-18389
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.