Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі з'явіцца базавы сацыяльны тарыф на сотавую сувязь для насельніцтва

27 жніўня 2024

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня падпісаў указ нумар 335 "Аб аказанні паслуг сотавай рухомай электрасувязі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У мэтах павышэння даступнасці сотавай сувязі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб устанаўленні абавязковых для сотавых аператараў патрабаванняў да якасці і ахопу прадастаўляемых імі паслуг. Пры парушэнні гэтых патрабаванняў сотавыя аператары будуць прыцягнуты да адказнасці.

У адпаведнасці з дакументам сотавыя аператары ў абавязковым парадку павінны будуць накіроўваць частку прыбытку на будаўніцтва новых вышак, мадэрнізацыю дзеючых аб'ектаў і іншыя меры па развіцці сетак сотавай сувязі, што дазволіць павялічыць зону пакрыцця і ўстойлівасць сігналу.

Акрамя таго, указам прадугледжваецца ўвядзенне базавага сацыяльнага тарыфу для насельніцтва, кошт якога будзе знаходзіцца пад кантролем дзяржавы і стане даступным для ўсіх катэгорый грамадзян.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/republic-by//u-belarusi-zjavitstsa-bazavy-satsyjalny-taryf-na-sotavuju-suvjaz-dlja-naselnitstva-23721
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.