Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ТУРЧЫН: У МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ СЁЛЕТА ТРЭБА ПАБУДАВАЦЬ 20 МТФ

2 мая 2023

У Мінскай вобласці ў 2023 годзе плануецца пабудаваць 20 малочнатаварных комплексаў. Ход работ абмяркоўвалі сёння ў Мінаблвыканкаме, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе абласнога выканаўчага камітэта.
Усяго прадугледжана ўзвядзенне 33 ферм, з іх дзесяць - па ўказе Прэзідэнта.

"Цяпер самы прыдатны час для будаўніцтва, - адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Турчын. - Па выніках 5 месяцаў года разгледзім вынікі будаўніцтва ўсіх 33 ферм, якія павінны быць узведзены ў вобласці. Ужо сёлета трэба пабудаваць 20 комплексаў".

Як праінфармаваў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Васіль Сысоеў, па ўсіх фермах адкрыта фінансаванне і пачата будаўніцтва.

З 10 аб'ектаў па трох праведзена ўжо экспертыза праектна-каштарыснай дакументацыі, па кожным вызначаны генпадрадчыкі. "Ступень работ на кожнай ферме розная, але рух ідзе", - сказаў Васіль Сысоеў.

www.belta.by

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/republic-by//turchyn-u-minskaj-voblastsi-seleta-treba-pabudavats-20-mtf-22105
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.