Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка: у імя сваёй незалежнасці мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў

2 ліпеня 2019

У імя незалежнасці ў Беларусі заўсёды будуць шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нацыянальнае свята аб'ядноўвае беларусаў у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны.

"Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожную сям'ю болем страт, прынесла гора і нечалавечыя пакуты мільёнам беларусаў, але абудзіла ў розумах і сэрцах кожнага пачуццё нацыянальнай еднасці, грамадзянскага абавязку і гатоўнасці абараняць Радзіму да апошняга дыхання", - гаворыцца ў віншаванні. Перамога над нацызмам стала актам вышэйшай справядлівасці і сімвалам няскоранасці беларускага народа.

"У імя сваёй незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на Зямлі мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў, імкнуцца быць дастойнымі іх памяці. На прыкладзе жыцця сапраўдных герояў выхоўваць сваіх дзяцей і разам з імі ствараць будучыню Беларусі - суверэннай, моцнай, працвітаючай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/republic-by//nlukashenka-u-imja-svaej-nezalezhnastsi-my-zausedy-budzem-shanavats-vjaliki-podzvig-starejshyx-pakalennjaunnn-16542
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.