Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Міністэрства аховы здароўя змяніла парадак вакцынацыі ад COVID-19

10 жніўня 2022
10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве аховы здароўя далі афіцыйны каментарый па вакцынацыі супраць COVID-19 у сувязі з уступленнем у дзеянне загада Міністэрства аховы здароўя ад 8 жніўня 2022 года нумар 1044, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя ўнеслі змненні ў парадак правядзення вакцынацыі супраць COVID-19 насельніцтва.

Вызначана, што асноўная (першасная) вакцынацыя праводзіцца для дзяцей 5-17 гадоў дзвюма дозамі вакцыны Sinopharm, а для дарослых (18 гадоў і старэйшых) - адной дозай "Спадарожнік Лайт", дзвюма дозамі "Гам-Кавід-Вак" або Sinopharm.

Бустарная вакцынацыя праводзіцца асобам 18 гадоў і старэйшым адной дозай "Спадарожнік Лайт "або адной дозай "Гам-Кавід-Вак" кампанентам 1 ці кампанентам 2 незалежна ад раней выкарыстанай вакцыны на асноўную або бустарную вакцынацыю.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/republic-by//ministerstva-axovy-zdarouja-zmjanila-paradak-vaktsynatsyi-ad-covid-19-20752
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.