Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнні на ахову дзяржаўнай граніцы ў 2026 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гэта рашэнні на ахову дзяржграніцы органамі пагранічнай службы, а таксама ў паветранай прасторы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зацвярджэнне ў пачатку года на самым высокім узроўні рашэнняў на ахову дзяржграніцы - гэта добрая ваенная традыцыя, якая ўстанавілася ўжо на працягу многіх гадоў. "Цяпер гэта (процідзеянне пагрозам пагранічнай бяспекі. - Заўвага БЕЛТА) як ніколі актуальна", - сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што абстаноўка вакол Беларусі спакайней
не становіцца. "Мы заўсёды знаходзіліся ў вельмі сур'ёзнай сітуацыі. На
сённяшні дзень, на жаль, тэндэнцыі да таго, што спакайней не
становіцца. Паглядзеўшы на карту, мы бачым, што мы практычна акружаны
ваеннымі падраздзяленнямі з усіх бакоў. Адзінае акно на ўсходзе з
Расійскай Федэрацыяй, дзе ў нас крыху лягчэй. Але я не сказаў бы,
асабліва ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Укране, калі невядома адкуль
могуць заляцець на тваю тэрыторыю беспілотнікі. Скажам адкрыта, і мы не
навучыліся яшчэ на 100 працэнтаў рэагаваць на гэтыя ўсе залёты і не
навучыліся іх на 100 працэнтаў знішчаць. Не ведаю, ці магчымы гэтыя 100
працэнтаў. Але да гэтага трэба нам імкнуцца", - заявіў Прэзідэнт.