Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу

12 мая 2021
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт ад 9 мая 2021 года нумар 2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам прадугледжваецца, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы ў выніку замаху, учынення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых насільных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета бяспекі, на пасяджэннях якога старшынствуе прэм'ер-міністр.
Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча, а Саветам бяспекі вызначаецца пералік мер па іх забеспячэнні.
Рашэнні Савета бяспекі абавязковыя для ўсіх і падлягаюць безумоўнаму выкананню.
Асноўным пытаннем будзе пытанне правядзення выбараў. Савет бяспекі з удзелам губернатараў прыме рашэнне аб іх правядзенні.
Дэкрэт накіраваны на захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны.
Дэкрэт уступае ў сілу з моманту яго падпісання.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/republic-by//lukashenka-padpisau-dekret-ab-abarone-suverenitetu-i-kanstytutsyjnaga-ladu-19037
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.