Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старажытнай клятвай Гіпакрата пранізаны кожны дзень: медработнікаў вобласці ўшаноўвалі ў Гомелі

16 чэрвеня 2022

16 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Узнагароды і словы ўдзячнасці за працу адрасавалі 15 чэрвеня медыцынскім работнікам Гомельскай вобласці напярэдадні іх прафесійнага свята на ўрачыстым сходзе, які прайшоў у абласным грамадска-культурным цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цёпла павіншаваў работнікаў галіны памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук.

Намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк звярнуў увагу, што за два апошнія пандэмійныя гады медработнікі правялі вялікую і даволі небяспечную работу і спрацавалі зладжана і прафесійна. "Вы з годнасцю перамаглі гэту бяду і прадаўжаеце працаваць на карысць краіны, на карысць вобласці, на карысць здароўя людзей", - падкрэсліў ён. У прыярытэтах бліжэйшага часу намеснік міністра назваў мадэрнізацыю сферы аховы здароўя, павышэнне заработнай платы медыкаў, укараненне найноўшых тэхналогій, мадэрнізацыю існуючых і пры неабходнасці будаўніцтва новых клінік, каб аказваць меддапамогу на больш высокім узроўні.

Падзяку за працу, цярпенне, прафесіяналізм накіраваў медработнікам намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў. Ён выказаў упэўненасць, што з усімі задачамі, якія стаяць перад галіной, калектыў медработнікаў рэгіёна абавязкова справіцца.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Мікалая Кудзеньчука, у апошнія гады медыцына Гомельскай вобласці зрабіла вялікі рывок наперад. "Сітуацыя, якая ўзнікла з COVID-19, дала магчымасць пераўзброіцца і расставіць прыярытэты", - адзначыў ён. Так, былі закуплены камп'ютарныя тамографы, рэнтгенаапараты, аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі, удасканальвалася матэрыяльна-тэхнічная база, уведзены шэраг аб'ектаў.

"Любая бяда - гэта яшчэ і вопыт. Мы ведаем, як змагацца з інфекцыйнымі захворваннямі, ведаем наступствы інфекцыйных захворванняў і, адпаведна, удзяляем прыярытэтную ўвагу аказанню спецыялізаванай дапамогі. У прыярытэце і прафілактыка, таму дыспансерызацыі насельніцтва ўдзяляецца таксама належная ўвага", - сказаў Мікалай Кудзяньчук. Ён дадаў, што ў сістэме аховы здароўя рэгіёна працуюць амаль 7 тыс. урачоў і 16,8 тыс. медсясцёр. 

На ўрачыстым сходзе ўручылі ўзнагароды лепшым прадстаўнікам галіны. У ліку тых, хто паднімаўся на сцэну, - старшая акушэрка жаночай кансультацыі Жлобінскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Мядзведзева. "Я вельмі люблю сваю работу, атрымліваю ад яе натхненне. Вядома, у кожнай рабоце ёсць і свае складанасці, але калі калектыў дапамагае ва ўсім, калі пацыенты прыносяць станоўчыя эмоцыі, тады ўсё пад сілу і з усім можна справіцца", - упэўнена медработнік.

Добрым падарункам для ўсіх віноўнікаў урачыстасці сталі музычныя нумары.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/region2-by//starazhytnaj-kljatvaj-gipakrata-pranizany-kozhny-dzen-medrabotnikau-voblastsi-ushanouvali-u-gomeli-20550
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.