Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Продажы пустуючых дамоў у Беларусі ў 2024 годзе выраслі на 40 працэнтаў

15 студзеня 2025

У Беларусі ў 2024 годзе прададзена 1369 пустуючых жылых дамоў, што на 40 працэнтаў больш, чым у 2023-м. Статыстыку БЕЛТА агучылі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

За адну базавую велічыню было прададзена 798 дамоў.

Усяго ў гаспадарчы абарот у мінулым годзе ўключана 5340 пустуючых дамоў і 1170 га занятых імі зямель.

Паводле даных Дзяржкаммаёмасці, сёння ў Адзіным рэестры пустуючых дамоў змешчана больш як 23 тыс. аб'ектаў. Да прамога продажу прапануецца 435 дамоў, 312 з іх - за адну базавую велічыню.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/region2-by//prodazhy-pustujuchyx-damou-u-belarusi-u-2024-godze-vyrasli-na-40-pratsentau-24254
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.