Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ляхаў: 2022 год стаў рэкордным для "Беларуснафты" па здабычы чорнага золата

16 снежня 2022

16 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. 2022 год стаў рэкордным для "Беларуснафты" па здабычы вуглевадародаў. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар "Беларуснафты" Аляксандр Ляхаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Ляхаў падкрэсліў, што ў Беларусі расце здабыча нафты. "Бягучы год стаў рэкордным. Мы чакаем росту здабычы да ўзроўню 2021 года амаль на 75 тыс.т. Такога прыросту здабычы - да 1,8 млн т - не было больш за 20 гадоў. Гэта асноўны вынік работы калектыву ў 2022 годзе. Але мы не збіраемся спыняцца на дасягнутым і будзем выкарыстоўваць магчымасці для далейшага павелічэння здабычы", - падкрэсліў ён.

На прадпрыемстве ўпэўнены: работа, звязаная са здабычай нафты, патрабуе прымянення новых тэхналогій. "2021-2022 гады азнаменаваны будаўніцтвам новых свідравін з прымяненнем сучасных тэхналогій сусветнага ўзроўню. Гэта работа дала свой вынік, таму мы маем намер далей удасканальваць гэты працэс і дабівацца поспехаў. Гэта асноўная накіраванасць работы калектыву. У цэлым работа з новымі тэхналогіямі будзе характэрна для ўсіх сфер дзейнасці нашага прадпрыемства", - абазначыў перспектыўныя напрамкі гендырэктар.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/region2-by//ljaxau-2022-god-stau-rekordnym-dlja-belarusnafty-pa-zdabychy-chornaga-zolata-21464
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.