Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Акцыі "Буда-Кашалёва-аграсэрвіс" прададзены на аўкцыёне за Br106,8 тыс.

9 снежня 2020

Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці ў гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы прададзены пакет акцый ААТ "Буда-Кашалёва-аграсэрвіс" у памеры 16,2 працэнта статутнага фонду, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
У выніку продажу даход бюджэту склаў Br106,8 тыс.
ААТ "Буда-Кашалёва-аграсэрвіс" з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком Мінскага трактарнага завода, Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў, Мінскага маторнага завода, СТАА "Вестэрн Тэхналоджыс" і ажыццяўляе гарантыйнае і тэхнічнае абслугоўванне прадукцыі, аказвае дапамогу прадпрыемствам у рамонце ўсіх відаў трактароў, вузлоў і агрэгатаў.
Як адзначылі ў прэс-службе, гэта другі выніковы аўкцыён па продажы акцый, якія належаць дзяржаве. У сакавіку гэтага года Мазырскі раённы выканаўчы камітэт прадаў пакет акцый ААТ "Універсам "Цэнтральны" ў памеры 13,5 працэнта статутнага фонду.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/region2-by//aktsyi-buda-kashaleva-agraservis-pradadzeny-na-auktsyene-za-br1068-tys-18514
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.