Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аграрыі Гомельскай вобласці павінны падрыхтаваць камбайны да ўборкі збожжавых да 1 ліпеня

7 чэрвеня 2022
7 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Сельгаспрадпрыемствы Гомельскай вобласці павінны завяршыць рамонт і падрыхтоўку збожжаўборачных камбайнаў і сушыльных комплексаў да ўборачнай кампаніі да 1 ліпеня. Такую задачу агучыў 6 чэрвеня на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Петражыцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў да важнай сельскагаспадарчай кампаніі складае 47 працэнтаў. "Да 1 ліпеня ўсе збожжаўборачныя камбайны павінны стаяць на лінейцы гатоўнасці так, як і зернеачышчальна-сушыльныя комплексы павінны быць у спраўным стане. Работы шмат, работа наперадзе напружаная. За тыдзень мы павінны па ўсёй вобласці рамантаваць не менш як 100-110 камбайнаў", - падкрэсліў Дзмітрый Петражыцкі.

Старшыня камітэта адзначыў: усяго ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёна 1067 збожжаўборачных камбайнаў. З іх 120 знаходзяцца ў гарантыйным перыядзе - ім да двух гадоў. У мінулым годзе набылі 57 збожжаўборачных камбайнаў. Таксама ў арсенале аграрыяў вобласці 262 зернеачышчальна-сушыльныя комплексы, 148 зернесушылак. 

На нарадзе абмеркавалі пытанні пастаўкі запасных частак для рамонту тэхнікі, аспекты бяспекі пры рабоце ў полі.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/region2-by//agraryi-gomelskaj-voblastsi-pavinny-padryxtavats-kambajny-da-uborki-zbozhzhavyx-da-1-lipenja-20509
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.