Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Абмежаванне на наведванне пагранічнай паласы ў Гомельскай вобласці прадоўжылі да 1 снежня

30 жніўня 2022

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванне на наведванне пагранічнай паласы ў Гомельскай вобласці прадоўжылі да 1 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

У Дзяржпагранкамітэце расказалі, што для забеспячэння пагранічнай бяспекі з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2022 года дзейнічаюць часовыя абмежаванні ўезду (уваходу), часовага знаходжання грамадзян у пагранічнай паласе на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Дзеянне гэтых абмежаванняў вырашана прадоўжыць з 1 верасня па 1 снежня бягучага года.

У ведамстве падкрэслілі, што абмежаванні не распаўсюджваюцца на ўласнікаў зямельных участкаў, асоб, якія выконваюць працоўныя (службовыя) абавязкі, а таксама ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па ахове Дзяржаўнай граніцы на названай тэрыторыі. Таксама ў гэты перыяд прыпыняецца выдача пропускаў у пагранічную паласу на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.

Межы пагранічнай паласы можна знайсці на публічнай кадастравай карце Беларусі.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/region2-by//abmezhavanne-na-navedvanne-pagranichnaj-palasy-u-gomelskaj-voblastsi-pradouzhyli-da-1-snezhnja-20847
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.