Прывітальным словам да прысутных звярнулася першы сакратар Лоеўскага райкама ГА "БРСМ" Крысціна Дземідзенка. Маладзёжны лідэр уручыла намесніку начальніка пагранзаставы "Лоеў" Анісаўцу Арцёму падзяку за стварэнне ўмоў для рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Лоеўскім раёне, а таксама салодкія падарункі для ваеннаслужачых.
Для памежнікаў гучалі добрыя словы і музычныя віншаванні ад гурта "Нядзеля" гарадскога цэнтра культуры. Кіраўнік народнага хору "Світанак" Ткачова Аліна парадавала яркім музычным нумарам. Для вайскоўцаў таксама выступіла юная зорачка Казярожац Ульяна, пераможца VIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!
Напрыканцы мерапрыемства вайскоўцы памежнай заставы «Лоеў» папоўнілі шэрагі ГА «БРСМ». Пагранічнікі атрымалі значкі і смарт-білеты, якія дазволяць ім, нават знаходзячыся на службе, заставацца актыўнымі ўдзельнікамі маладзёжнага жыцця краіны, атрымліваць доступ да ўнікальных магчымасцей і быць у курсе самых важных падзей!