У Лоеўскім раёне прынялі пагранічную эстафету 28 мая Пагранічная служба Рэспублікі Беларусь адзначыць сваё 105-годдзе з дня ўтварэння
25 мая 2023
У гонар знамянальнай даты ў гарадскім пасёлку Лоеў на цэнтральнай плошчы ля абеліска «Манумент Славы» адбыўся мітынг, прысвечаны перадачы эстафеты ад памежнай заставы «Дзеражычы» - памежнай заставе «Лоеў». У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшы эстафетнай групы-намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўнік Дзмітрый Квяткоўскі, старшыня Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Пастухова, намеснік начальніка пагранічнай камендатуры "Лоеў" вайсковай часці 1242 капітан другога рангу Яўген Жукоўскі, лейтэнант запасу воінскай раённай ветэранскай арганізацыі Пётр Бондар, а таксама прадстаўнікі райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, члены грамадскіх аб'яднанняў, удзельнікі эстафетных груп пагранічных атрадаў, школьнікі, мясцовыя жыхары.