Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дапамога бліжняму

17 верасня 2025
У рамках акцыі «Дапамога бліжняму» валанцёры Лоеўскага «БРСМ» і сябры Моладзевага савета пры Лоеўскім раённым Савеце дэпутатаў аказалі дапамогу ў навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі Цімошчанкі Надзеі Аляксееўны. Але гэтая сустрэча аказалася значна большай, чым проста валанцёрская акцыя. Надзея Аляксееўна з'яўляецца стрыечнай унучкай Героя Савецкага Саюза Марозава Дзмітрыя Кузьміча і дачкой партызан з атрада "За Радзіму".
Пасля працы гаспадыня дома падзялілася з хлопцамі неацэннымі ўспамінамі. З яе вуснаў ажылі гісторыі пра мужнасць яе дзеда, пра нялёгкую барацьбу бацькоў, пра страты і вялікую Перамогу.
Гэтая сустрэча стала для валанцёраў не проста дапамогай, а сапраўдным урокам патрыятызму і глыбокай павагі да тых, хто абараніў наша мірнае неба. Дзмітрый Марозаў – адзін з тых нашых землякоў, дзякуючы якім мы жывем пад мірным небам і асабліва цэнім яго”.
Памяць аб героях жыве ў кожным слове, у кожным успаміне, і наша задача - перадаваць яе далей.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/district-by//dapamoga-blizhnjamu-25275
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.