Будзем памятаць, каб не паўтарылася
23 чэрвеня 2025
Мітынг-рэквіем прайшоў сёння на брацкім пахаванні ў Лоеве Гэты журботны дзень нагадвае нам пра тых, хто цаной свайго жыцця абараніў Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб усіх загінуўшых у баях, памерлых ад катаванняў, голаду і пазбаўленняў, аб спаленых жыўцом населеных пунктах, аб няздзейсненых людскіх марах і планах, якія так жорстка абарвала вайна.
Даніну памяці загінуўшым салдатам і загінулым мірным жыхарам у 1941-1945гг. аддалі кіраўніцтва раёна, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі партый і грамадскіх аб'яднанняў, кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў, устаноў, ветэраны працы, моладзь, а таксама госці і запрошаныя. Роўна ў 12.00 гадзін лоеўчане далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Усебеларуская хвіліна маўчання», а затым усклалі кветкі на брацкім пахаванні.
Лоеўчане ад малога да вялікага, цэлымі сем'ямі сёння прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме. Горыч і боль пра тое, што перажыло ваеннае пакаленне, але ў той жа час гонар за нашых абаронцаў і агульную перамогу перапаўнялі сэрцы лоеўчан.