Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

22 ліпеня на Лоеўшчыне адбыўся IV міжрэгіянальны фестываль «Дняпроўская юшка»

25 ліпеня 2023

Фестываль прайшоў на беразе Дняпра. З кожным годам фестываль набірае абароты. У госці да лоеўчан прыехалі з суседніх раёнаў, каб цікава правесці час, адпачыць у коле сяброў, здабыць новых знаёмых і вядома ж паспытаць юшкі. 

Удзел прынялі 25 каманд-удзельніц з Лоеўскага, Брагінскага, Рэчыцкага, Жлобінскага і Гомельскага раёнаў. 

Фестываль пачаўся з тэатралізаванага прадстаўлення пра гісторыю Лоева, якому пашанцавала асталявацца на беразе велічнага Дняпра, стаць самабытным і ўтульным гарадскім паселішчам. Удзельнікаў і гасцей фестывалю павіншавалі намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў і старшыня Лоеўскага райвыканкама Алег Таргонскі. 




Падчас фестывалю былі арганізаваны выставы, гульні, конкурсы, віктарыны, гульнявыя атракцыёны. 

Яркія вобразы, тэатралізаваныя паказы ўсё гэта можна было ўбачыць на фестывалі.

Артыстычна, палымяна, крэатыўна, з песнямі, усмешкамі і конкурсамі, удзельнікі прадстаўлялі свае каманды і лакацыі з юшкай членам журы.

 Узнагароды за самую арыгінальную падачу юшкі і самае крэатыўнае яе прадстаўленне знайшлі сваіх пераможцаў. Госці і ўдзельнікі атрымалі яркія эмоцыі, зарад пазітыву, бадзёрасці і незабыўныя ўражанні.






Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/district-by//22-lipenja-na-loeushchyne-adbyusja-iv-mizhregijanalny-festyval-dnjaprouskaja-jushka-22408
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.