Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Гомельская область, 247095, г.п. Лоев, ул. Ленина, 2

Телефон приемной: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Здание районного исполнительного комитета
Здание районного исполнительного комитета
Главная / Новости / Новости района
4 января 2020

Уборкаўскай сельскай бібліятэцы - 100 годоў!

У канцы снежня бібліятэкары раёна святкавалі юбілей — Уборкаўскай сельскай бібліятэцы споўнілася 100 гадоў.

Сваю гісторыю гэтая ўстанова культуры пачала з 1919 года. Менавіта тады ў вёсцы была адкрыта хата-чытальня, якая мела поўную назву — Уборкаўская народная бібліятэка-чытальня Холмецкай воласці імя Карла Маркса. Яна сумяшчала ў сабе ўсю культурна-масавую работу на сяле. Тады ў бібліятэцы налічвалася 487 кніг.
Пры хаце-чытальне працаваў гурток “Беларус асвета”, у праграму якога ўваходзіла навучыць членаў гуртка хутка чытаць, будаваць сваю мову па-беларуску, навучыцца правільна пісаць, вывучыць правапіс і граматыку.
Пры бібліятэцы працавалі кааператыўны і драматычны гурткі. Ставілі п’есы «Розум добра, а два лепей», «Кантора». Спектаклі былі платныя. Сродкі ад іх пералічваліся ў карысць «Белфлота».
Даваенная работа Уборкаўскай бібліятэкі сумяшчала ў сабе клубную і бібліятэчную дзейнасць. Асноўнымі задачамі былі арганізацыя і аб’яднанне жыхароў вёскі ў гурткі па інтарэсам, вывучэнне роднай мовы, арганізацыя цікавага вольнага часу насельніцтва.
У пасляваенныя гады дзейнасць установы аднавілась, але кніг зусім не засталося, таму прыходзілася збіраць іх у чытачоў.
Значны ўплыў на развіцце бібліятэчнай справы ў вёсцы аказалі 50-я гады. Менавіта ў гэты час будуюцца жыллё, новая школа, развіваецца калгасная дзейнасць.
60-70 гады ўнеслі свае акцэнты ў накірунках работы ўстановы. Расце дабрабыт селяніна, багацее калгас, і гэта станоўча адбіваецца на рабоце бібліятэкі. З’яўляюцца новыя чытачы, павялічваецца кніжны фонд, выпісваецца шмат перыядычных выданняў.
У 1985 годзе ў эксплуатацыю здаецца новы будынак Дома культуры, дзе пад бібліятэку адвялі памяшканне ў 100 кв. м. Вялікая, утульная, сучасная — пра такую ўсе марылі даўно. Як толькі ўвойдзеш у яе, апынешся ў цудоўнай атмасферы. Прыгожа растаўлена новая мэбля, кожная кніга атрымала свае месца на паліцы. Бібліятэка мае тры аддзела: дзіцячы абанемент, дарослы і чытальную залу. Наведвальнікі маюць магчымасць выбраць кнігу па густу.
За сто гадоў у бібліятэцы змянілася некалькі пакаленняў спецыялістаў, якія сталі адзін аднаму не проста настаўнікамі, а блізкімі людзьмі. Шмат добрых слоў заслугоўвае цяперашняя гаспадыня бібліятэкі Наталля Курдзесава. Вось ужо 35 гадоў працуе яна бібліятэкарам, гасцінна прымае чытачоў розных узростаў, прафесій, інтарэсаў. Паслугамі сельскай бібліятэкі карыстаюцца 400 чалавек. Інфармацыйны рэсурс бібліятэкі складае больш за 13 тысяч асобнікаў галіновай і мастацкай літаратуры. Наталля Віктараўна плануе сваю дзейнасць у розных напрамках: патрыятычным выхаванні, краязнаўчай рабоце, фарміраванні здаровага ладу жыцця, эстэтычным і духоўным развіцці падрастаючага пакалення, экалагічнай адукацыі і асвеце насельніцтва. Асаблівая роля бібліятэкі складаецца ў садзейнічанні развіцця літаратурнай творчасці тых, для каго кніга — неад’емная частка жыцця.
У кожны дзень нараджэння, а ў стогадовы асабліва, прынята азірацца назад і з вышыні пражытых гадоў ацэньваць доўгую дарогу да гэтай даты. Бібліятэкары раёна падрыхтавалі віншаванні і падарункі. Наталля Курдзесава зрабіла презентацыю, якая распавяла аб асноўных вехах развіцця ўстановы. Выстава фатаграфій дала магчымасць прадставіць з чаго ўсё пачыналася, што прыйшлося пераадолець, як бібліятэка дасягнула свайго цяперашняга ўзроўню. Словы падзякі атрымалі былыя работнікі, чытачы. Бібліятэкары раёна прадэманстравалі свае таленты ў інтэлектуальных конкурсах і віктарынах. Музычныя нумары ў выкананні работнікаў Уборкаўскага цэнтра культуры стваралі святочны настрой ва ўсіх прысутных.
Наталля Курдзесава ўзнагароджана Падзякай Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта.
100-гадовы юбілей — гэта не толькі падвядзенне вынікаў, але і пачатак чагосьці новага, мары аб будучыні…
Запісала Святлана Паўлава, «ЛК».